Спадчына: Грыцук Іван Міхайлавіч
Чацвер, 07 Снежань 2017 09:50
25 кастрычніка 2017 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Івана Міхайлавіча Грыцука (1932), дзяржаўнага дзеяча, акадэміка Міжнароднай акадэміі інфарматызацыі (1992)
Іван Міхайлавіч Грыцук нарадзіўся 25 кастрычніка 1932 года ў вёсцы Маціевічы Кобрынскага павета Палескага ваяводства (цяпер Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Бацьку страціў рана, маці адна падымала трох дзяцей. Іван Грыцук пасля заканчэння ў 1948 годзе шасці класаў пайшоў вучыцца ў Брэсцкае рамеснае вучылішча сувязі № 15, якое скончыў у 1950 годзе па спецыяльнасці наглядальніка радыётрансляцыйных вузлоў, быў накіраваны ў Гродзенскае абласное ўпраўленне сувязі.